Знайсці
18.09.2020 / 18:0535РусŁacБел

Прадстаўнік Беларусі пры ААН паспрабаваў спыніць выступ Ціханоўскай, але ў яго не выйшла ВІДЭА

Святлана Ціханоўская ў пятніцу, 18 верасня, выступіла перад Саветам па правах чалавека ААН па відэасувязі. У сваёй прамове яна запатрабавала неадкладнага міжнароднага ўмяшання ў сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне. Яна заявіла, што мірных пратэстоўцаў «затрымлівалі, збівалі, гвалтавалі, некаторыя з пратэстоўцаў памерлі».

У адказ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч запатрабаваў прыпыніць яе выступ. Для гэтага ён звярнуўся да мадэратара дыскусіі, заявіўшы, што выступ «асобна ўзятых грамадзян Рэспублікі Беларусь не можа разглядацца прымальным». Ягоную просьбу прыпыніць выступ Ціханоўскай падтрымалі Расія, Венесуэла і Кітай. Але гэта не дапамагло: Святлана Ціханоўская прадоўжыла сваю прамову. 

Вось як гэты канфліктны момант апісаў рэжысёр Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, які назіраў за пасяджэннем:

«Практычна адразу пасля тырад прадстаўнікоў Беларусі і Расіі старшыня дала слова Святлане Ціханоўскай з уключэннем відэазапісу яе выступлення. Але праз 15 секунд відэа перапынілася, паколькі прадстаўнік Беларусі Юрый Амбразевіч і прадстаўнік Расіі пачалі стукаць сваімі карткамі з указаннем краін па мікрафонах, каб выступу Ціханоўскай не было чуваць. Пасля таго, як выступ перапыніўся двойчы, слова па чарзе ўзялі прадстаўнікі Германіі, Галандыі і Даніі, выказаўшы агульнае здзіўленне хамскімі паводзінамі прадстаўнікоў Беларусі і Расіі. Сцены будынкаў ААН бачылі шмат момантаў непрыстойных паводзін розных прадстаўнікоў, але гэтыя паводзіны дыпламатаў па ступені бестактоўнасці знаходзілася блізка да самай вяршыні спісу».

Па выніках экстранных дэбатаў была прынятая рэзалюцыя, у якой гаворыцца, што «СПЧ выказвае сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з вартымі даверу сцверджаннямі аб тым, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх у Беларусі былі здзейсненыя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку шматлікія акты катаванняў, гвалтоўныя знікненні, выкраданні і адвольныя выдварэнні [з краіны], адвольныя затрыманні, у тым ліку непаўналетніх, акты сэксуальнага і гендарнага гвалту, акты адвольнага пазбаўлення жыцця, нападу на членаў палітычнай апазіцыі, уключаючы членаў Каардынацыйнай рады, іх запалохванне і заключэнне пад варту». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930