Знайсці
28.08.2020 / 16:188РусŁacБел

Віцэ-мэр Мінска: Недапушчальна класці спячыя паліцэйскія на вуліцах, дзе ездзіць грамадскі транспарт

У сталіцы неабходна больш узважана падыходзіць да арганізацыі бяспекі дарожнага руху, лічыць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

— Складваецца ўражанне, што стаіць задача запаланіць увесь горад «спячымі паліцэйскімі», завузіць, абгарадзіць. Гэта няправільны пасыл. Такія меры павінны прымацца толькі там, дзе яны сапраўды неабходныя, не трэба ператвараць праезную частку ў пральную дошку, — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Ён таксама нагадаў, што на вуліцах, па якіх курсіруе грамадскі транспарт, выкарыстанне «спячых паліцэйскіх» наогул недапушчальна.

— Бяспецы дарожнага руху мы будзем надаваць самую пільную ўвагу, але прымаць рашэнні трэба з розумам, — дадаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера