Знайсці
25.08.2020 / 12:181РусŁacБел

Нумар «Свободных новостей» таксама адмовіліся друкаваць

Адно з найстарэйшых незалежных выданняў краіны, газета «Свабодныя навіны», таксама не дайшло да чытачоў. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк.

«Афіцыйнага адказу няма, але гэта тое самае, з чым сутыкнуліся «Народная воля», «Камсамольская праўда», «Белгазета». Сказалі, што абсталяванне патрабуе рамонту. Друкаваць у Беларусі не варыянт. А рабіць за мяжой, як «Народная воля»… Не ведаю, гэты шлях таксама можна лёгка перакрыць. Рашэнне прымаецца ж не ў Доме друку, а вышэй», — сказаў Зданюк.

На гэтым і мінулым тыдні амаль усе незалежныя папяровыя выданні, што маюць дамову з Домам друку, сутыкнуліся з праблемамі і не дайшлі да чытачоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930