Знайсці
16.08.2020 / 18:071РусŁacБел

Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў дайшлі да плошчы Незалежнасці. Яны патрабуюць: «Трыбунал!»

Дэманстранты занялі плошчу Незалежнасці і наваколлі Чырвонага касцёла: жарыць сонца, а старэйшыя людзі і дзеці стомленыя ўжо чатырма гадзінамі на сонцы. Людзі працягваюць сцякацца з усіх бакоў. Рух транспарту па прылеглых вуліцах перакрыты.

Крычаць: «Дзе БТ?», «Трыбунал!», «Сашу ў аўтазак».

Сёння на плошчы прайшоў мітынг у падтрымку Лукашэнкі, на якім сам кіраўнік краіны выступіў з вельмі нервовай прамовай. Міліцыя ацаніла колькасць ўдзельнікаў афіцыйнага мітынга ў 65-70 тысяч.

18:50

На плошчы Незалежнасці дэсантнікі, якія выступаюць за перамены, выстраіліся са сваімі сцягамі. Адзін з іх выступіў з мікрафонам, ён сказаў на беларускай, што ў нас ёсць прэзідэнт - Святлана Ціханоўская. Натоўп стаў скандаваць: «Света - наш прэзідэнт!» На плошчы стаіць машына хуткай дапамогі, з якой раздаюць ваду.

18:51

Тым часам людская калона расцягнулася да плошчы Перамогі. 

Сілавікоў на плошчы не відаць. Прыйшоў Уладзімір Някляеў.

19:15

На плошчы Незалежнасці ўжо больш за 100 тысяч чалавек.

19:20 

Прыйшла Марыя Калеснікава. Частка прайшла да СІЗА да Валадарскага, дзе сядзіць Ціханоўскі. 

19:46

Марыя Калеснікава выступіла перад прысутнымі на плошчы Незалежнасці. Яна паўтарыла, як ужо казала каля стэлы, што «галоўнае патрабаванне беларусаў — былы прэзідэнт павінен падаць у адстаўку. Мы — свабодныя і еўрапейскія беларусы - просім міру і бяспекі для нашых дзяцей».

Марыя Калеснікава звярнулася да работнікаў заводаў і фабрык, усіх чыноўнікаў і дыпламатаў, сілавых структур, работнікаў тэлебачання:

— У вас ёсць цяпер апошні шанец стаць на бок народа, нас тут большасць.

Яна ўдакладніла, што «згодна шматлікіх зьвестак і фіксацыі, Святлана Ціханоўская атрымала перамогу на выбарах прэзідэнта».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930