Знайсці
15.08.2020 / 17:0910РусŁacБел

Лукашэнка на нарадзе ў Мінабароны: Краіну мы нікому не аддамо. Сітуацыю мы ўтрымаем

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне ёсць свой створаны па Канстытуцыі ўрад, а краінам, якія ў цяперашні час спрабуюць выступаць пасрэднікамі, варта ў першую чаргу навесці парадак у сябе. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны Беларусі, паведамляе БелТА

Ён зноў выказаўся пра ўнутрыпалітычную сітуацыю.

— Вы не горш за мяне ведаеце, што адбываецца ў краіне. Паволі пачынаюць або працягваюць разгойдваць абстаноўку, наша грамадства. Дабраліся да працоўных калектываў. Я ўжо шмат разоў казаў пра гэта. Проста хачу ў чарговы раз сказаць, што з гэтага нічога не атрымаецца. Краіну мы нікому не аддамо. Сітуацыю мы ўтрымаем, - падкрэсліў Лукашэнка. - Я не хачу сказаць, што ёсць месца для нейкай дабрадушнасці, заспакоенасці. Не, мы ніколі не супакойваліся. Вы ведаеце, жыццё наша такое і лёс, што мы, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, заўсёды павінны быць гатовымі своечасова адказаць на любыя выклікі.

Ён адзначыў, што за мяжой Беларусі прапануюць нейкае пасярэдніцтва [краіны Балтыі і Польшча], ствараюць для краіны замежны ўрад.

— Слухайце, у нас ёсць нармальны ўрад, створаны па Канстытуцыі. Нам не патрэбныя ніякія замежныя ўрады, ніякія пасярэднікі. Мне здаецца, што, не крыўдзячы кіраўніцтва гэтых рэспублік, я хачу сказаць: вы ў сябе парадак навядзіце, - сказаў ён

«Ніякі ўрад ні за мяжой, дзе б там ні было, нам не трэба, і кіраваць ён краінай не будзе ніколі. Няўжо гісторыю не вывучалі?» - падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930