Знайсці
15.08.2020 / 14:433РусŁacБел

«Майго мужа абвінавачваюць у замаху на жыццё пасля таго, як сілавікі напалі на яго машыну»

24-гадовы мінчук Ціхан Осіпаў ноччу 11 жніўня з сябрамі ехаў праз скрыжаванне вуліц Прытыцкага і Глебкі. Яго жонка Вольга расказала «Нашай Ніве», што прыкладна каля 00:30—01:00 іх машыну спынілі сілавікі.

«Хлопцы ўбачылі, што з суседняй машыны выкінулі людзей і пачалі збіваць дубінкамі. У Ціхана машына была зачынена, яго выкінуць не паспелі, толькі разбілі задняе левае шкло. Муж вывернуў машыну на суседнюю паласу і з‘ехаў. Ён спалохаўся, што пачалі біць машыну. Сілавікі разбегліся.

На наступны дзень мужа затрымалі. Павезлі на Акрэсціна, дзе ён прабыў больш за два дні. Выпусцілі ўчора а 5:30 раніцы. Дома паеў, крыху паспаў. А ўжо а 15.30 у кватэру прыйшлі са Следчага камітэта, яго зноў забралі. Тады і паведамілі, што яго абвінавачваюць у замаху на жыццё супрацоўніка ўнутраных спраў. Мне паказалі відэа, але на ім ніякага наезду няма, там наогул нічога не зразумела.

Оперупаўнаважаны з СК сказаў, што вязе яго на допыт. Пасля допыту абяцалі вярнуць, але не вярнулі.

Дзе муж цяпер, я не ведаю. Учора быў у Фрунзенскім РУУС, сёння яго зноў павінны былі даставіць на Акрэсціна. Сяброў Ціхана, якія знаходзіліся з ім у машыне, пакуль ні ў чым не абвінавачваюць, але ўсе ўжо шукаюць сабе адвакатаў».

Вольга шукае сведак і любыя матэрыялы, знятыя ў часавым прамежку 00:30—01:00 11 жніўня на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Глебкі. Абвінавачваюць кіроўцу белай BMW E39.

Нумар для сувязі (тэлеграм, вайбер, вотсап, званкі): +375 44 543 0940, Вольга Осіпава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930