Знайсці
15.08.2020 / 14:37РусŁacБел

«Я людзей гэтых ведаю, як мне забіраць іх?» Міліцыянт з Горак звольніўся пасля 18 гадоў службы

Старшы прапаршчык міліцыі Аляксандр Клопатаў звольніўся з Горацкага РАУС пасля 18 гадоў службы.

10 жніўня ў складзе зводнага атрада Аляксандра адправілі на плошчу ў Горках разганяць мірных пратэстуючых. Па словах жонкі прапаршчыка Алесі, загад быў «хапаць усіх, чым больш, тым лепш. Ніхто не мітынгаваў, але людзей, нават якія праходзяць міма, хапалі. Яны цяпер сядзяць на сутках ці вымушаныя плаціць штрафы па 800-900 рублёў».

— Муж тэлефанаваў мне, у яго голас дрыжыць, са слязамі пытаецца: «Што мне рабіць? Як мне сюды ісці — я людзей гэтых ведаю, гэта мае сябры! Як мне забіраць іх?» Фасавалі ўсіх без разбору, і жанчын, і падлеткаў. Праўда, біць — не білі. Пад'ехала сямейная пара на стаянку, толькі выйшлі з машыны, як іх адразу ж забралі ў аддзел: мужу — суткі, жонку — адпусцілі і далі штраф.

Супрацоўнікі ўжо 2 тыдні без выходных працуюць, хлопцы выматаныя ў нуль! Нікому ніякіх даплат не абяцалі, усё рабілася ў рамках свайго заробку. Муж не змог тады пайсці супраць сваіх людзей і падаў рапарт па арт. 181 ч. 1 (Выкарыстанне рабскай працы) з парушэннем умоў кантракта аб службе з боку Міністра або іншага начальніка, — падзялілася жонка Аляксандра.

Калегі і начальнік РАУС Дзяменскі М.П. паставіліся спакойна да гэтай навіны. Была адзіная просьба ад аддзела па ідэалогіі «сысці прыгожа і не піярыцца».

— Позна ўжо ідэалогію праводзіць сваю. Не трэба нас выхоўваць, мы маўчаць больш не збіраемся! — заключыла Алеся.

mogilev.online

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031