Знайсці
15.08.2020 / 12:421РусŁacБел

Кампанія Gurtam выдзяляе 500 тысяч даляраў на дапамогу пацярпелым

 

Кампанія Gurtam вылучае 500 тысяч даляраў на дапамогу пацярпелым. Пра гэта заявіў CEO кампаніі Аляксей Шчурко ў Facebook, піша Tut.by

 

Вось што Аляксей напісаў у сацсетцы:

 

— Сёння, як ніколі, людзі згуртаваліся, дух адзінства паўсюль. Але тыя з нас, каго бессаромна калечылі, а можа і працягваюць калечыць ў гэтыя дні, нікуды не зніклі, не забывайце пра гэта.

 

Няхай усе ведаюць: беларусы сваіх у бядзе не кідаюць. Кампанія Gurtam выдзяляе 500 тысяч даляраў на рэабілітацыю і дапамогу тым, хто пацярпеў ад жахлівых падзей мінулых дзён. Мы проста не можам застацца ўбаку.

 

Людзі — галоўная каштоўнасць. Заўсёды.

 

Нагадаем: аб выдзяленні 500 тысяч даляраў «на дабрачынную дапамогу з мэтай ліквідацыі наступстваў трагічных падзей у Беларусі» таксама заявілі ў ISsoft. А IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня напісаў у Facebook, што яго праект, крыптабіржа Currency.com, пералічыла 100 тысяч даляраў тым, хто пацярпеў падчас пратэстаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера