Знайсці
15.08.2020 / 10:313РусŁacБел

Медыцынскія цэнтры гатовыя бясплатна дапамагаць пацярпелым за час акцый пратэсту

У Мінску дапамогу пацярпелым на акцыях пратэсту і ў ходзе дзеянняў сілавікоў акажуць дактары наступных спецыяльнасцяў: гінеколаг, гірудатэрапеўт (у выпадку гематом і ўдараў), дэрматолаг, лор, неўролаг, псіхолаг, псіхатэрапеўт, стаматолаг - хірург, тэрапеўт, траўматолаг-артапед, УГД - дыягностыка (УГД мяккіх тканін), фізіятэрапеўт, піша Tut.by

У Жодзіне лекары-гінеколагі дапамогуць пацярпелым жанчынам, а таксама бясплатна выканаюць для іх гінекалагічнае УГД.

У Мінску дапамогу акажуць ў медыцынскіх цэнтрах «Блоссом клінік», «Унукі Гіпакрата», «Вівальдзі Мэдыка», «Расаяна», «Сантана», «Псіхалагічны цэнтр развіцця», а таксама псіхолагі прыватнай практыкі Аксана Раманоўская і Людміла Сіняўская.

У Жодзіне за дапамогай можна звярнуцца ў медыцынскі цэнтр «Медыкус».

Раней многія лекары і медыцынскія цэнтры Мінска таксама выступілі з падобнай ініцыятывай. У іх спісе стаматалогія «Триамед», медыцынскія цэнтры «ЛАДЭ» і «Форестмед» ў Бараўлянах, а таксама асобныя лекары розных спецыяльнасцяў (спіс тут). З дапамогай ініцыятывы BY_Help можна пакрыць выдаткі на платнае лячэнне і медыкаменты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера