Знайсці
15.08.2020 / 02:233РусŁacБел

У суботу а 12-й Мінск будзе хаваць забітага дэманстранта

Сям'я Аляксандра Тарайкоўскага просіць не прыходзіць на развітанне ў рытуальную залу на Альшэўскага, пакінуць іх з ім сам-насам. У сувязі з гэтым грамадскае развітанне з дэманстрантам адбудзецца а 12-й гадзіне на метро Пушкінская, месцы гібелі Аляксандра.

А пахаваюць яго ў Азярцы, на Заходніх могілках.

«Ён проста хацеў жыць у добрай краіне». Пра дэманстранта, які загінуў на Пушкінскай, расказаў яго сябар.

Сям'я Аляксандра Тарайкоўскага просіць не прыходзіць на развітанне ў рытуальную залу на Альшэўскага, пакінуць іх з ім сам-насам. У сувязі з гэтым грамадскае развітанне з дэманстрантам адбудзецца а 12-й гадзіне на метро Пушкінская, месцы гібелі Аляксандра. А пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом.

Вось што Нашай Ніве расказаў пра Тарайкоўскага яго сябар.

«Саша выйшаў на пратэсты, бо ён быў не згодны з падлікам галасоў на выбарах, з тым, што яго голас скралі. Яго не задавальняла скоцкае стаўленне ўладаў да народа, збіцці людзей амапаўцамі. Ён хацеў жыць у добрай краіне, хацеў, каб яго дзеці жылі ў добрай краіне, а не ў фашызме. Я разам з ім тады быў [на Пушкінскай], у панядзелак. Там было вельмі шмат мірных людзей. І калі пачаліся выбухі, то ўсе проста кінуліся ў розныя бакі. І мы згубіліся», — распавядае Дзмітрый.

Дзмітрый распавядае, што Аляксандр быў іпэшнікам, рабіў аўташторкі. Займаўся таксама рамонтам бенза- і электраінструментаў. Рукі ў чалавека былі здатныя. Хацеў адкрыць швейную майстэрню. Працаваў сам на сябе, сплачваў падаткі і быў сумленным чалавекам.

На момант трагедыі Аляксандр жыў грамадзянскім шлюбам з Аленай. У іх ёсць трохгадовая дачка. У Алены ад першага шлюбу таксама ёсць старэйшае дзіця. Зараз Алена з дзецьмі засталася без кармільца і фактычна без сродкаў для далейшага існавання, бо працавала ў Аляксандра, дапамагала яму з бізнэсам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера