Знайсці
14.08.2020 / 17:115РусŁacБел

ФПБ заклікае ўсіх спыніць гвалт і прыйсці да мірнага дыялогу дзеля будучыні Беларусі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае ўсіх спыніць гвалт і прыйсці да мірнага дыялогу дзеля будучыні Беларусі, адзначаецца ў звароце ФПБ, паведамляе БЕЛТА.

«Людзей, якія выходзяць і збіраюцца на пляцоўках заводаў і фабрык, хвалюе напружаная, неспакойная атмасфера і бяспека на вуліцах нашых гарадоў. У Федэрацыю прафсаюзаў паступаюць шматлікія звароты ад працоўных калектываў з просьбай заклікаць усіх як мага хутчэй спыніць гвалт, не правакаваць канфлікты, захаваць мір у нашай краіне.

Сёння людзей турбуе пытанне хутчэйшага вызвалення іх дзяцей, родных, калег, якія былі затрыманыя. Гаворка ідзе пра тых, хто апынуўся ў месцах правядзення вулічных акцый і не парушаў грамадскі парадак.

Мы падзяляем гэтыя заклікі і настойваем, каб органы правапарадку як мага хутчэй вызвалілі гэтых людзей і правялі адкрытае і аб'ектыўнае расследаванне па кожным выпадку, - распавялі ў ФПБ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930