Знайсці
14.08.2020 / 14:045РусŁacБел

Страйкавы камітэт МТЗ агучыў тры патрабаванні

Сход работнікаў МТЗ адбываўся за прахадной, журналістаў туды не прапусцілі. Але з вуліцы былі чуваць шмагалосыя скандаванні «Свету!» і «Жыве Беларусь!».

Пасля сходу рабочыя і дырэктар МТЗ выйшлі за прахадную да журналістаў. Вось што яны сказалі.

Дырэктар прызнаў, што першая змена МТЗ працу спыніла. Ён не ведае, ці распачне працу другая змена.

Рабочыя звярнулі ўвагу журналістаў, што дырэкцыя завода хацела б, каб былі вылучаныя толькі эканамічныя патрабаванні.

Між тым, сказалі яны, наша першае патрабаванне, каб было неадкладна праведзена рэфармаванне сілавых структур, каб былі звольненыя вінаватыя ў збіцці людзей. Другое патрабаванне - змена ўлады ў краіне. З месца падзеі перадае карэспандэнт «Нашай Нівы»

Рабочыя МТЗ сфарміравалі стачкам з 23 чалавек. Яны дадалі да спісу сваіх патрабаванняў расфарміраванне ЦВК Ярмошынай і не проста вызваленне, а поўную рэабілітацыю палітвязняў.

Па сабраных стачкамам звестках, пад рэпрэсіі папала не менш 20 работнікаў МТЗ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930