Даслаць навіну
Знайсці
13.08.2020 / 23:47

Марыя Калеснікава: Вызваліце ўсіх палітвязняў і пакажыце рэальныя вынікі галасавання на кожным участку

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан

Паплечніца Святланы Ціханоўскай, прадстаўнік штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава выступіла са зваротам.

Зараз да Беларусі звернутыя вочы усяго свету. За нас перажываюць простыя грамадзяне, прэса, палітыкі, знакамітасці. Увесь свет захапляецца намі!

Увесь свет хоча выратаваць нас. Увесь свет хоча спыніць гвалт над беларусамі, прапануе сваю дапамогу.

З кожным днём нязгода набірае сілу. Рабочыя ладзяць забастоўкі, дактары выходзяць на вуліцы ў ланцугу салідарнасці, дзяўчаты раздаюць кветкі, гучыць «Перамен», сігналяць машыны, вядоўцы дзяржканалаў звальняюцца адзін за адным, сілавікі здымаюць форму, айцішнікі і бізнесмены дапамагаюць пацярпелым і затрыманым. Грамадзяне збіраюць грошы, беларусы апладзіруюць адзін аднаму і падтрымліваюць адзін аднаго так, як гэтага не было яшчэ ніколі. Людзі больш не баяцца, яны больш не мірацца з падманам, іх больш не прымусіць падпарадкавацца тым, каго яны не выбіралі.

Увесь свет разумее, што зваротнага ходу для Беларусі няма.

СМІ пішуць, што беларускі народ не даруе гэтай жорсткасці ад дзеючай улады, міжнародныя палітыкі адзін за адным заклікаюць дзейнага прэзідэнта спыніць здзек над народам. Тое, што адбываецца пакуль не могуць ацаніць толькі беларускія ўлады. Няўжо яны спадзяюцца на тое, што заўтра мы знішчым з памяці падзеі гэтых дзён?

Мы звяртаемся да дзеючай улады. Мы заклікаем яе:

1. Неадкладна спыніць прымяненне фізічнай сілы і абмежавання волі. Беларусы маюць права мірна выказваць сваю нязгоду, гуляць па вуліцах, насіць бранзалеты тых колераў, якія ім падабаюцца.

2. Выпусціце ўсіх палітычных зняволеных і затрыманых. Лік ужо пераваліў за 6 000.

3. Пакажыце рэальныя вынікі галасавання па кожным выбарчым участку, дайце выбаршчыкам дакументы на праверку.

4. Мэры усіх гарадоў! 15 і 16 жніўня Вы павінны выступіць арганізатарамі мірных масавых сходаў у кожным горадзе. Дайце людзям магчымасць мірна выказаць сваё меркаванне.

Мы спадзяемся, што дзеючая ўлада пачуе нас, пачуе ўсіх беларусаў, прыме правільнае рашэнне і выканае ўсе пералічаныя пункты нашай прапановы.

Беларусы! Мы — неверагодныя. Мы нацыя з вялікай літары. Павагу да таго, як мы змагаемся за сваё законнае права на свабоду і выбар — немагчыма вымераць. Калі ласка, беражыце сябе. Нашы жыцці, здароўе і свабода — самыя галоўныя каштоўнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31