Знайсці
13.08.2020 / 19:551РусŁacБел

Іна Афанасьева — міліцыі: У мяне няма словаў. Не біце і не забівайце людзей!

Пра гэта спявачка напісала ў сваім фэйсбуку.

«Я люблю сваю краіну прыгожую, моцную, незалежную, і яна такая дзякуючы нашым простым людзям, рабацягам і служачым, медыкам і педагогам, навукоўцам і ITшнікам, артыстам і спартсменам і дзякуючы вядома ж нашым вайскоўцам, афіцэрам і простым салдатам!

Дарагія нашы афіцэры, людзі ў пагонах ДАІ, міліцыя, спецназ, АМАП… Я не ведаю, якія падабраць словы, ад жаху апошніх падзей! Гэта велізарны боль на сэрцы кожнага з нас!

Калі ласка, не біце і не забівайце людзей! Тыя крыкі і стогны з Акрэсціна — яны ж застануцца ў душы ў кожнага беларуса!

У маёй душы гэта дакладна! Застануцца і тыя людзі, якія беглі аплачваць штрафы за кіроўцаў на вуліцах. Людзі, якія прывозяць ежу ў Акрэсціна!

Застануцца нашы прыгожыя жанчыны з кветкамі ўздоўж дарог! Людзі, якія збіраюць грошы пацярпелым і ўжо скалечаным сем'ям. Застануцца і тыя, хто склаў свае шчыты і не падпарадкаваўся загадам. Нашы медыкі! Божа, дзякуй Вам, за тое, што ратуеце жыцці дзяцей!

Дарагія нашы хлопцы, прашу вас, не забівайце, бо з кожным ударам вы спараджаеце яшчэ большае зло. Вы забіваеце сябе і сваю Душу! Я жадаю кожнаму з нас выжыць у гэты няпросты час і застацца ЛЮДЗЬМІ! Калі ласка, беражыце сябе, сваіх родных і блізкіх!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера