Знайсці
13.08.2020 / 18:302РусŁacБел

Суседнія краіны заклікаюць беларусаў сесці за Круглы стол і прапануюць пасярэдніцтва

Апублікаваны тэкст заявы прэзідэнтаў Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі па сітуацыі ў Беларусі.

«Мы, прэзідэнты Літвы, Польшчы, Латвіі і Эстоніі як суседзі Беларусі, члены НАТА і ЕС, хочам, каб Беларусь была стабільнай, дэмакратычнай, незалежнай і квітнеючай краінай. Таму мы заклікаем прэзідэнта РБ да наступнага:

1. Дээскалацыі сітуацыі і неадкладнае спыненне прымянення сілы супраць свайго народа. Мы заклікаем спыніць гвалт і заклікаем да павагі асноўных свабод, правоў чалавека і грамадзяніна, у тым ліку свабоду слова, сродкаў масавай інфармацыі, сходаў і бяспеку журналістаў;

2. У тэрміновым парадку вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, спыніць далейшыя пераследу;

3. Неадкладна пачаць дыялог з беларускім народам. Пачуць голас сваіх грамадзян і даць ім магчымасць свабодна выказвацца. Грунтуючыся на вопыце нашых уласных таварыстваў, а таксама на асабістым вопыце, мы заклікаем Вас арганізаваць «круглы стол» па нацыянальным прымірэнні, які складаецца з прадстаўнікоў улады і грамадзянскай супольнасці. Гэта стала б прыдатным крокам для пачатку сапраўднага нацыянальнага дыялогу. Мы цвёрда перакананыя, што дыялог заўсёды з'яўляецца найлепшым шляхам для прасоўвання сацыяльнага развіцця, абмеркавання рэформаў і будучага вашай краіны.

Калі беларускія ўлады выканаюць гэтыя патрабаванні, то дзверы для супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю павінныя заставацца адкрытымі. Ізаляцыя — гэта не шлях да росквіту і развіцця любой нацыі.

Мы гатовыя прапанаваць свае пасрэдніцкія намаганні для дасягнення мірнага рашэння ў Беларусі і ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту Вашай краіны».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера