Знайсці
13.08.2020 / 11:2915РусŁacБел

«У яго абвостранае пачуццё справядлівасці»: капітана міліцыі з Наваполацка затрымалі, як толькі ён напісаў рапарт

Капітана міліцыі з Наваполацка Ягора Емяльянава затрымалі пасля таго, як ён выклаў у сацсеткі фота пасведчання і пагонаў з подпісам: «17 гадоў службы скончаны. Маё сумленне чыстае. Міліцыя з народам».

Інфармацыю пра затрыманне Нашай Ніве пацвердзіла жонка Ягора Емяльянава Марына.

«Яму патэлефанавалі з працы. Сказалі, што трэба падысці падпісаць дакументы, акт прыёму-перадачы форменнай вопраткі. Аператыўна закрыць пытанне. Мы з ім былі на сувязі, планавалі ў гэты дзень сямейную вячэру. У 17:55 я яму тэлефанавала, ён яшчэ быў у аддзеле, афармляў дакументы. У 19:55 я патэлефанавала зноў, хацела дамовіцца, хто забярэ нашу малодшую дачку, ёй тры гады. Ён паведаміў, што затрыманы. За што? Сказаў, што пакуль не ведае», — распавядае Марына.

Па тых папярэдніх дадзеных, якімі валодае Марына, муж праходзіць па артыкуле 23.34 — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. У ГУУС падрабязнасцяў не паведамляюць.

«Ён чалавек з абвостраным пачуццём справядлівасці. Непрыемная сітуацыя ў краіне, ён не хацеў удзельнічаць. Калі з'явілася рызыка ўвядзення надзвычайнага становішча, мы пагаварылі і вырашылі, што прыйшоў час звальняцца. Ён адразу ж паехаў», — адзначае Марына.

Судовае пасяджэнне запланавана на сёння 13 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера