Знайсці
13.08.2020 / 05:45

Уначы з турмаў нечакана пачалі выпускаць арыштаваных

Павялічыць

Арыштаваных дэманстрантаў выпускаюць з Акрэсціна па адным. Фота дасланае валанцёрам

@spiski_okrestina — ТУТ СПІСЫ ВЫЗВАЛЕНЫХ, АБНАЎЛЯЮЦЦА ШТОХВІЛІННА. 

З Жодзіна паведамляюць, што сёння ўначы з гэтай турмы нечакана пачалі выпускаць людзей. Пакуль няясна, што гэта азначае. Ці проста ізалятары канчаткова перапоўніліся, сведчанні таго даходзілі і раней — у камерах і Акрэсціна, і Жодзіна сядзела па 5 чалавек на адных нарах. Ці то гэта праява чагосьці іншага. Валанцёр на відэа вышэй просіць усіх, хто можа, прыязджаць, давезці людзей да Мінска. «Вельмі многа вызваленых», кажа ён.

З Жодзіна, са слоў валанцёраў, па стане на 5.50 выпусцілі ўжо каля 150 чалавек.

Чытач Нашай Нівы: уначы з турмы Гомеля пачалі выпускаць арыштаваных дэманстрантаў. Выпусцілі прынамсі некалькі дзясяткаў чалавек (не можам праверыць гэтую інфармацыю з другой крыніцы). «В 3.30 выпустили из 2-х камер 10 человек, но в общем выпустили больше, так как еще раньше выпускали. [Усе] были задержаны 9 числа и должны были сидеть от 10 до 15 суток» — напісаў чытач Нашай Нівы.

Чытач Нашай Нівы піша: «Привез из Жодино в Минск несколько ребят. Отпускали тех, у кого прошло трое суток, но их не успели прогнать через суд. И тех, кому дали по трое суток. Это те, кого брали с 9 на 10. Двое суток не кормили. Суд кому то вписывал 3, а кому-то 9 суток. Ребята уставшие, но настроение хорошее».

Па стане на 7.30 13 жніўня з Акрэсціна вызвалілі 100 чалавек.

БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31