Знайсці
12.08.2020 / 22:0217РусŁacБел

Міністр Каранік назваў акцыю медыкаў «зрэжысаваным мерапрыемствам»

Сёння медыкі правялі акцыю каля Медуніверсітэта, яны сталі там ланцугом. Міністр запрашаў іх прайсці ва Універсітэт, але яны адмовіліся.

Тэлеграм Мінздароўя змясціла каментар міністра.

«Сумна бачыць, як выразна зрэжысаванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю пратэсту медыкаў.

Крыўдна разумець, што нашых калегаў выкарыстоўваюць для стварэння карцінкі і правакавання сілавога адказу прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Дзіўна ўсведамляць, што людзі, якія выступаюць супраць гвалту, адмаўляюцца размаўляць і вырашаць праблемы. Бо ўменне размаўляць і чуць — галоўны метад прафілактыкі гвалту. Дзіўна бачыць, як арганізатары выстаўляюць нашых супрацоўнікаў для лепшага кадра, прадстаўляючы гэта як стыхійную акцыю — «станьце роўна, пасуньцеся ў бок, падніміце плакат, не размаўляйце»…

Брыдка даведвацца, што многія калегі, заклікаючы выйсці на мерапрыемства ў Мінску, самі знаходзяцца ў іншых гарадах ці проста не прыходзяць на акцыю.

Верагодна, значная частка ўдзельнікаў сапраўды прыйшлі з добрымі намерамі, але наяўнасць хоць бы некалькіх правакатараў сярод вас, на жаль, здольная справакаваць сілавы адказ прадстаўнікоў органаў правапарадку.

У арганізатараў (у гэты раз) каляровы і крыважэрны малюначак не атрымаўся. І, на шчасце для нас, ніхто з нашых калегаў не пацярпеў!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031