Знайсці
12.08.2020 / 17:45РусŁacБел

У Літву «з гуманітарнымі мэтамі» змогуць бесперашкодна прыехаць беларусы

Delfi.lt

У Літву бесперашкодна змогуць прыехаць замежныя студэнты, інвестары, а таксама беларусы, якія хочуць трапіць у краіну «з асаблівымі гуманітарнымі мэтамі», піша Delfi.lt.

На гэтыя групы асоб не будуць распаўсюджвацца звычайныя забароны, уведзеныя Літвой з-за імкнення утаймаваць пандэмію каранавіруса.

Як інфармавала на пасяджэнні ўрада міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене, выключэнне для беларусаў прапануецца зрабіць «з-за развіцця сітуацыі ў суседняй Беларусі».

«Прыняўшы пад увагу нараду рабочай групы па ацэнцы маніторынгу стану з нацыянальнай бяспекай і сфармуляваную пазіцыю аб развіцці сітуацыі ў суседняй Беларусі, і каб даць права грамадзянам гэтай краіны (прыязджаць) з асаблівымі гуманітарнымі мэтамі, прапануе ўключыць у пастанову (…) дадатковую катэгорыю замежнікаў», — сказала Р. Тамашунене.

«Гэта замежнікі, якія прыязджаюць у Літоўскую Рэспубліку з асаблівымі гуманітарнымі мэтамі, па прадстаўленні міністра ўнутраных спраў, — дадала яна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера