Знайсці
12.08.2020 / 17:121РусŁacБел

Партыя «Справядлівы свет» заклікала да новых выбараў

Аб’яднаная партыя левых «Справядлівы свет» падтрымлівае мірны пратэст і заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі да згуртавання ў адстойваньні сваіх канстытуцыйных правоў і салідарнасці з пацярпелымі ад самавольства дзейнай улады, паведамляе Радыё Свабода.

Левыя патрабуюць ад усіх дзяржаўных органаў і службовых асобаў прыняць вычарпальныя меры дзеля спынення гвалту ў адносінах да грамадзянаў, якія рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на мірны пратэст, і неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Таксама партыйцы прапануюць дзейнай уладзе неадкладна арганізаваць дыялёг з прадстаўнікамі ўсяго спэктру палітычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці ў пытаньні правядзеньня найбліжэйшым часам новых выбараў прэзыдэнта паводле правілаў, якія гарантуюць свабодны, справядлівы і празрысты для грамадзкага кантролю выбарчы працэс.

Гэта адзіны цывілізаваны выхад з існуючага палітычнага крызісу і альтэрнатыва спаўзаньня краіны да грамадзянскай вайны, падкрэсьліваюць аўтары заявы.

«Справялівы сьвет» заклікае аўтарытэтныя міждзяржаўныя інстытуты, Раду Бясьпекі ААН прыняць вычарпальныя меры ў справе садзейнічаньня мірнаму ўрэгуляваньню сытуацыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930