Знайсці
12.08.2020 / 17:071РусŁacБел

Штаб Бабарыкі пракаментаваў сюжэт БТ пра фінансаванне масавых беспарадкаў

Сёння на БТ было заяўлена, што штаб Бабарыкі можа быць датычны да фінансавання масавых беспарадкаў.

Штаб адказвае:

1. Штаб Віктара Бабарыкі і ўсе прадстаўнікі штаба, упаўнаважаныя рабіць публічныя заявы, заўсёды казалі аб выкарыстанні толькі законных і мірных дзеянняў у рамках выбарчай кампаніі і па-за яе межамі.

2. Мы сапраўды за апошнія дні страцілі сувязь з многімі валанцёрамі. Аб пяцярых з іх у нас ёсць інфармацыя пра іх затрыманне.

3. Мы неаднаразова заяўлялі аб неабходнасці спынення гвалту і лічым, што адказнасць за тое, што адбываецца, ляжыць на беларускіх уладах.

У пратэстаў няма каардынатараў і лідараў, яны ўзнікаюць стыхійна ва ўсіх гарадах як рэакцыя на падман, хамства і прымяненне гвалту з боку ўлады.

Беларусаў падманулі і іх абурэнне цалкам вытлумачальна.

Гвалт ўжываюць улады і мы заклікаем іх адмовіцца ад прымянення сілы і рэпрэсій у дачыненні да мірных грамадзян і не ладзіць майданы на вуліцах гарадоў.

Мы за мірную і стабільную Беларусь. Усім беларусам патрэбна багатая, спакойная і мірная краіна, дзе да выбару грамадзян будуць ставіцца з павагай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930