Знайсці
12.08.2020 / 16:083РусŁacБел

«Гэта зроблена з адабрэння ўсіх»: Камітэт парламента Літвы прапанаваў не прызнаваць Лукашэнку легітымным

Delfi.lt

Камітэт па замежных справах Сейма Літвы ў сераду прыняў заяву, у якой назваў выбары ў Беларусі сфальшаванымі і прапанаваў не прызнаваць А. Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі, піша Delfi.lt.

«Гэта было зроблена з адабрэння ўсіх партый. Мы звернемся да парламентаў іншых дэмакратычных краін, каб яны сфармавалі падобную пазіцыю, і разам з ЕС будзем патрабаваць правядзення паўторных выбараў», — сказаў член камітэта Жыгімантаc Павілёніс.

Таксама Ж. Павілёніс дадаў, што Сейм звернецца да ўсіх дэмакратычных краін за падтрымкай такой пазіцыі і збіраецца разам з ЕС патрабаваць новых выбараў.

У заяве прапануецца разам з ЕС патрабаваць «новых, празрыстых і адпаведных ўсім дэмакратычным працэдурам выбараў прэзідэнта Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930