Знайсці
12.08.2020 / 16:00РусŁacБел

Інфармацыя пра смерць дэманстранта ў Івацэвічах непраўдзівая. Ён жывы, але ў СІЗА

Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра хлопца, якога завуць Уладзіслаў Мароз, 2000 года нараджэння.

У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) 9—10 жніўня таксама адбываліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і Аляксандра Лукашэнкі. Гісторыя збіцця Уладзя Мароза набыла вялікі рэзананс у горадзе.

Мясцовыя жыхары расказалі Нашай Ніве наступнае: «Мы схадзілі ў бальніцу і ў РАУС наконт яго. У бальніцы пацвердзілі, што Мароз паступіў да іх ноччу 10 жніўня, пацярпеў падчас супрацьстаяння. У бальніцы быў у 2:30. Доктар агледзеў, міліцыя забрала яго з сабой. Хлопец у цяжкім стане не быў, сказаў ён нам. Пасля мы пайшлі ў міліцыю. Нач крымінальнай міліцыі сказаў — «Мароз жывы, вы ўжо дасталі». Патлумачыў: юнак жывы і знаходзіцца ў баранавіцкім СІЗА».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930