Знайсці
12.08.2020 / 15:3615РусŁacБел

«У вас пануе тыранія і гвалт, мне сорамна яго насіць»: дырыжор Співакоў адмовіўся ад ордэна, якім яго ўзнагародзіў Лукашэнка

Фота арганізатараў фестывалю

Знакаміты расійскі дырыжор і скрыпач Уладзімір Співакоў адмовіўся ад Ордэна Францыска Скарыны, які ўручыў яму Аляксандр Лукашэнка, піша «Коммерсант».

— Сёння на вашым «свяце» [Лукашэнка раней назваў выбары святам — НН] пануе цемрашальства, тыранія, гвалт і бясконцыя прыклады крайняй жорсткасці, з якой улады душаць волевыяўленне мноства грамадзянаў па ўсёй краіне, — напісаў Співакоў ў адкрытым лісце Лукашэнку. — Сёння маё сэрца б'ецца ва ўнісон з народам Рэспублікі Беларусь, які правамерна патрабуе выканання элементарных правоў і свабод, уключаючы права на мірныя пратэсты. Таму ў сітуацыі, якая склалася,я вымушаны адмовіцца ад ордэна, якім Вы мяне раней ўзнагародзілі.

Мне сорамна яго насіць, бо гэта звязана з Вашым кіраваннем.

Співакоў, які неаднаразова выступаў у Беларусі, быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны ў 2014 годзе.

Апошнія дзесяць гадоў у Мінску праходзіў фэст «Уладзімір Співакоў запрашае».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930