Знайсці
12.08.2020 / 15:172РусŁacБел

Культавы гурт N.R.M. аб'яднаўся, каб запісаць «Тры чарапахі — 2020»

«Час яднацца! Разам упершыню за 10 гадоў! Лявон Вольскі — вакал, гітара; Піт Паўлаў — гітара; Юрась Ляўкоў — бас-гітара; Алезіс Дземідовіч — бубны», — стаіць у апісанні відэа, змешчанага на Ютубе.

— Ідэя аб’яднацца на адну песьню ўзьнікла спантанна, літаральна за пару гадзін да запісу, — кажа Лявон Вольскі. Мы пабачылі тую салідарнасьць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае яднаньне людзей у адказ на несправядлівасьць. Пабачылі людзей, сьпяваючых «Тры чарапахі» на вуліцах, ды вырашылі прадэманстраваць свой прыклад яднаньня. Вяртаньня гурта ў клясычным складзе не плянуецца, гэта была разавая падзея, але забыцца на старыя крыўды і стаць побач адзін з адным — хвалюючыя, але прыемныя пачуцьці.

— У часы, калі трэба яднацца — трэба яднацца ўсім, — камэнтуе Піт Паўлаў. Мы ня бачыліся зь Лявонам 10 год, адказ, ці магчыма пабачыць N.R.M. у клясычным складзе, зўсёды быў адмоўны з абодвух бакоў. Нам пазванілі а палове на трэцюю, у чатыры мы зьехаліся з розных канцоў горада ды паціснулі адзін аднаму рукі на студыі. Зайгралі без рэпэтыцыяў, адразу паразумеліся. Асабіста для мяне гэта былі неперадавальныя шчырыя пачуцьці. Як усё хутка можа зьмяняцца, як хутка можна аб’яднацца. Дзякуй беларускаму народу за гэтую магчымасьць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера