Знайсці
12.08.2020 / 15:164РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы звернецца да 47 краін у справе Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда мае намер звярнуцца да лідараў 47 краін Рады ААН па правах чалавека з заклікам адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі:

«Гэта будзе заклік не заставацца абыякавымі да сітуацыі ў Беларусі і казаць аб тым, што адбываецца ў сваіх краінах, на сваіх кантынентах і ва ўсім свеце, каб пытанне Беларусі стала павесткай міжнароднай супольнасці, каб абараніць правы чалавека і грамадзянскія свабоды ў гэтай краіне. Ліст з гэтым заклікам будзе адпраўлены лідэрам ўсіх краін, якія, уключаючы Польшчу, засядаюць у Радзе ААН па правах чалавека».

Кшыштаф Шчэрскі таксама адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі стане адной з галоўных тэм сустрэчы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа, якая пройдзе ў Варшаве ў 15 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930