Знайсці
12.08.2020 / 14:221РусŁacБел

Затрымалі пяцярых валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі

У Мінску затрыманыя валанцёры штаба Віктара Бабарыкі. Юрыст штаба Максім Знак мяркуе, што пяцярых валанцёраў затрымалі ў рамках справы па арт. 293 (Масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса, піша Tut.by.

Зараз штабу Бабарыкі вядома пра затрыманне пяцярых: Лявона Халатряна, Антона Бяленскага, Арцёма Панасюка, Дзмітрыя Нагайчэнкі, Андрэя Пазняка.

Па словах юрыста штаба Максіма Знака, усе пяцёра затрыманыя ў рамках крымінальнага працэсу.

— Папярэдне вядома, што іх затрымліваў ГУБАЗіК, адвакатаў да іх пакуль не дапусцілі, але абаронцам паведамілі, што следчыя дзеянні будзе ажыццяўляць упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску. Адвакатаў да іх пакуль не пусцілі, абвінавачанне не прад'яўлена, але зыходзячы з папярэдніх размоў, якія вяліся ў ГУБАЗіК з членамі каманды, у тым ліку пра Ціханоўскага, гаворка будзе ісці пра арт. 293.

Гэта пакуль гіпотэза, яна не пацверджана. Плюс нам паступаюць паведамленні ад грамадзян з усёй краіны, што па крымінальнай справе праходзяць і тыя, хто проста ярка выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, — сказаў Максім Знак.

Акрамя таго, штаб не можа звязацца з часткай сваіх валанцёраў. Да вечара штаб плануе сабраць інфармацыю па ўсіх затрыманых валанцёрах і членах штаба.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930