Знайсці
12.08.2020 / 11:32РусŁacБел

Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэта Джорджа Вашынгтона

Пра ягонае затрыманне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Карнейчука, а 2 ночы спецслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і звезлі мужчыну.

Ён паспеў патэлефанаваць бацьку і сказаць, што яму інкрымінуюць КК 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх».

У Мінску разам з Гарэлікам была ягоная жонка-амерыканка Марыса, яна не затрыманая. Дзе цяпер Гарэлік — ніхто не ведае.

Стас Гарэлік — дактарант універсітэта Джорджа Вашынгтона. Ягоныя навуковыя інтарэсы — сучасныя аўтарытарныя рэжымы. Апошнім часам ён шмат пісаў пра беларускія выбары.

Нагадаем, 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сярод затрыманых ёсць «уладальнікі амерыканскіх пашпартоў, жанатыя на амерыканках, якія працуюць на Дзярждэп».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930