Знайсці
09.08.2020 / 11:454РусŁacБел

Лукашэнка: Я гатовы да дыялогу з апанентамі ўлады, але на правакацыі адказ будзе адпаведны

Аляксандр Лукашэнкі, адказваючы на пытанні пасля галасавання на выбарах, заявіў, што гатовы да дыялогу з апанентамі ўлады, але на правакацыі адказ будзе адпаведны, піша БелТА.

«Калі вы проста выказваеце сваю пазіцыю або пазіцыю каго-то і там бачна, што гэта Пятроў, Сідараў, Іваноў, я гэта вітаю. Я гатовы з вамі асабіста весці дыялог. Калі вы тэндэнцыйна пачынаеце сябе паводзіць, я таксама гэта бачу і стаўленне адпаведнае.

А калі вы правакуеце, атрымаеце ў адказ тое ж самае. Вы што, хочаце спрабаваць скінуць уладу, зламаць нешта, укалоць, абразіць (як гэта вы рабілі спачатку больш, а цяпер менш) і чакаеце, што я ці хтосьці перад вамі стане на калені і будзе цалаваць іх і пясок, па якім вы блукалі? Не будзе гэтага. Паводзьце сябе па законе, і ў нас прэтэнзій да вас не будзе», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера