Знайсці
08.08.2020 / 18:507РусŁacБел

У Салігорску муж чакаў незалежную назіральніцу ў фае школы — і атрымаў 15 сутак

Кацярына Чудакова з Салігорска — незалежная назіральніца. Яна акрэдытавалася на ўчастак №14. Разам з яшчэ двума назіральнікамі яны дзяжурылі па чарзе.

Кацярына Чудакова і яе муж Аляксандр Філютчык

«Мая матывацыя была ў цікавасці «як усё праходзіць» і «я не веру, што настаўнікі робяць усё, што пра іх пішуць у сеціве», — дзеліцца дзяўчына.

Пасля пару дзён дзяжурства і бачання рэальнай карціны яна была на мяжы нервовага зрыву.

6 жніўня ўвечары яна прыйшла падмяніць іншую назіральніцу. Аднак прабыла нядоўга — у школе пахла фарбай, і Кацярыне стала дрэнна. Яна папрасіла мужа Аляксандра, які ў той час быў на вуліцы каля ўчастка, пачакаць яе ў фае, пакуль яна з'ездзіць дадому ў прыбіральню. Пакінула яму ліст для падліку выбаршчыкаў. Муж застаўся сядзець перад турнікетам.

Калі Кацярына вярнулася, убачыла, як Аляксандра выводзяць з участка тры мужчыны ў форме.

На відэа, якое паспеў зняць муж, бачна як яго просяць пакінуць школу «на падставе закона».

«Грамадзянін перашкаджае правядзенню выбараў. Тут прапускны рэжым. Ён не выбаршчык, проста тут знаходзіцца», — кажа на запісе адзін з міліцыянтаў.

Аляксандр адмовіўся сыходзіць і папрасіў патлумачыць, чаму яму тут нельга быць. Пасля гэтага яго затрымалі за непадпаракаванне органам і павезлі ў аддзел міліцыі.

На наступны дзень прайшоў суд. Мужчыну далі 15 сутак па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930