Знайсці
08.08.2020 / 16:444РусŁacБел

Пад Гроднам зрабілі скульптуру, якая ўвасабляе Ціханоўскую, Цапкала і Калеснікаву

Драўляную скульптуру ці то трох амазонак, ці то «кентаўрыц» стварыў дызайнэр Зьміцер Сурскі пры ўдзеле мастака Васіля Верына, піша «Радыё Свабода».

Праца зробленая ў вёсцы Салацьце пад Горадняй, дзе мастакі зьбіраюцца на штогадовыя пленэры.

Зьміцер Сурскі сказаў «Свабодзе», што над назвай твору пакуль яшчэ думае:

«Матэрыял падказаў мне ідэю. Гэта драўляныя шпулі ад электрычнага кабэлю. Тры кабеты-палітыкі Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калесьнікава нагадваюць мне трох амазонак, жанчын-ваярак. Паўсталі яны нечакана для ўсіх, для ўлады найперш. Таму гэтае трыё — траянскі конь для ўладаў. Конь і чалавек — кентаўр. Тут — кентаўрыцы. Пакуль іх так называю».

Зьміцер Сурскі пакуль плянуе работу дапрацаваць і пакінуць у Салацьці. Наконт яе будучага разьмяшчэньня не загадвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930