Знайсці
08.08.2020 / 15:157РусŁacБел

Вядомы следчы абурыўся парушэннямі законнасці ў краіне

Павел Шабека — падпалкоўнік Следчага камітэта ў адстаўцы. Пагоны насіў дваццаць год, працаваў у МУС, ДФР і СК. Звольніўся напачатку 2019-га з пасады следчага ўпраўлення працэсуальнага кантролю, кантраляваў расследаванне фінансавых крымінальных спраў. У інтэрв'ю «Нашай Ніве» ён выказаў абурэнне парушэннямі законнасці, якія, на яго думку, адбываюцца ў краіне.

«Паглядзіце, як паводзіць сябе міліцыя. Выбягаюць з аўтазака, аднаму локцем у сківіцу, бабку штурханулі, кашмар які! — сказаў Павел Шабека. — Разумееце, ахоўнік грамадскага парадку не можа працаваць інкогніта. Я ведаю, што такое бэйджык, я яго насіў, мяне цешыла маё імя на ім.

Логіка ў тым, што мы плацім кожны месяц пэўную суму, каб нас ахоўвалі: міліцыянер павінен мяне абараняць, а я павінен ведаць, хто мяне абараняе. Калі я захачу, каб мяне пабілі, то я заплачу грошы баксёрскаму клубу.

А тут АМАП ператварыўся ў нейкі авангард бязмежжа: праца ў цывільным, балаклавы на тварах. Хлопцы, вы каранавіруса баіцеся? Не думаю — яны спадзяюцца на не-а-па-зна-ва-ль-насць. 

Калі б нейкі іншы чалавек бег і злёту нанёс удар локцем мінаку — гэта ўжо крымінальная справа. А тут мы што назіраем? Работнік выбягае са службовай машыны, б'е чалавека і бяжыць далей.

Мужыкі, вы самі ведаеце тэрміны даўніны па такіх злачынствах, вы сапраўды думаеце, што гэтая ўлада пратрымаецца яшчэ 10 год і зможа вас прыкрываць?

Я проста ў шоку. Намеснік міністра МУС кажа: «Давайце сыдзем ад прававой ацэнкі!» Перад тым як такое казаць, ты павінен зняць форму! Таму што сэнс службы ў міліцыі — у дачы прававой ацэнкі дзеянням грамадзян. 

Кожны міліцыянер ведае, што ў МУС ёсць такая святая карова: «прафілактыка правапарушэнняў». Дык вось, я бачу, што прафілактыкі ператвараюцца ў правакатараў — я і пра выпадак з Ціханоўскім у Гродне тут кажу. Адбываецца дэвальвацыя права», — сказаў былы следчы. 

Чытайце цалкам: Падпалкоўнік СК, які вёў справу Бяляцкага, сышоў у адстаўку і жорстка прайшоўся па падзеях у краіне

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930