Знайсці
08.08.2020 / 14:0420РусŁacБел

Качанава прагаласавала датэрмінова і распавяла, які выбар зрабіла

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла сёння ўдзел у галасаванні на выбарчым участку №4 у Мінску, перадае карэспандэнт БелТА.

Качанава распавяла, што галасуе сёння датэрмінова з-за шчыльнага працоўнага графіка. «Мы працуем сёння, працуем і заўтра. Сёння якраз ёсць вольны час, каб прагаласаваць — гэта наша права. Заўтра будзе шмат працы, таму што прэзідэнт даручыў падключыцца нам як сенатарам да працы з ЦВК у плане арганізацыйных пытанняў там, дзе мы маем кампетэнцыю і можам дапамагчы як члены Савета Рэспублікі, паколькі гэта важнае палітычнае мерапрыемства, якое тычыцца кожнага», — патлумачыла яна.

Па словах Качанавай, свой выбар яна зрабіла «на карысць стабільнасці роднай краіны, а таксама палітыкі, скіраванай на дабрабыт беларускага народа». «Мой курс нязменны — хачу, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў такой краіне, у якой жыву цяпер я», — распавяла Наталля Качанава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930