Знайсці
08.08.2020 / 12:4815РусŁacБел

Вераніка Цапкала: Валерый галасаваў за Лукашэнку «толькі першыя гады»

Вераніца Цапкала, жонка прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, расказала ў праекце «Ток», за каго яго сям'я галасавала на прэзідэнцкіх выбарах.

Вераніка Цапкала. Фота Надзеі Бужан

— За каго вы галасавалі ва ўсе папярэднія выбарчыя кампаніі?

— У свае першыя выбары я галасавала за Лукашэнку. Таму што мне ён тады здаваўся рэфарматарам. Па-першае, ён сапраўды выйшаў з народа, ён быў такі ж, як вы, як я. Ён ведаў жыццё, сустракаўся з тымі праблемамі, як і мы.

Плюс у нас быў высокі ўзровень злачыннасці ў краіне. Былі пытанні, якія патрабавалі тэрміновага ўмяшальніцтва. І на той час ён шмат зрабіў добрага для краіны. Рэформы, якія ён праводзіў у тыя гады, на мой погляд, былі эфектыўнымі.

Але праз 26 гадоў, калі ты не жывеш звычайным жыццём грамадзяніна, не сутыкаешся штодзённа з праблемамі, ты ўжо не можаш ацэньваць, якія ж рэальныя праблемы ў краіне.

— Вы на ўсіх выбарах галасавалі за Лукашэнку?

— Не-не, былі і іншыя кандыдаты.

— А хто?

— Хай гэта застанецца пры мне. Усё ж гэта таямніца галасавання.

— А за каго Валерый галасаваў?

— Першыя гады таксама галасаваў [за Лукашэнку].

— А пасля ўжо не?

— Пасля ўжо не.

***

Валерый Цапкала быў першым намеснікам міністра замежных спраў (1994-1997), паслом у ЗША (1997-2002), памочнікам прэзідэнта (з 2002), дырэктарам Парка высокіх тэхналогій (2005-2017).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930