Знайсці
07.08.2020 / 23:0723РусŁacБел

Ціханоўская выступіла са зваротам да народа ВІДЭА

Кандыдат на пасаду прэзідэнта краіны Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да народа. Разам з ёй былі паплечніцы Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.

Ціханоўская адзначыла, што беларусаў не трэба дзяліць: «Мы ўсе беларусы, мы ўсе сям'я».

«Беларусь не належыць палітыкам, прэзідэнтам, партыям або групам. Беларусь належыць толькі сабе і свайму народу. Калі хтосьці кажа, што не аддасць краіну іншай уладзе, мы не разумеем гэтых слоў. Каму не аддасць, як не аддасць? Няўжо яе нехта прысвоіў, каб аддаваць», — кажа Ціханоўская.

Беларусы не ўласнасць, а краіна не павінна належаць аднаму чалавеку, кажа Ціханоўская.

Вераніка Цапкала заявіла, што Беларусь прачнулася, і на яе цяпер глядзіць увесь свет.

«Пра гэтае лета вы распавядзеце вашым дзецям і ўнукам», — сказала яна.

«Улады кажуць, што Беларусь любая, а любімую не аддаюць. А мы кажам: сілком не будзеш любы, а калі любіш — адпусці», — сказала Марыя Калеснікава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930