Знайсці
07.08.2020 / 22:313РусŁacБел

Фонд Цапкалы і Пракоп'ева абяцае дапамогу членам выбаркамаў, якія раскажуць пра фальсіфікацыі

Экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала і рэстаратар Вадзім Пракоп'еў стварылі фонд дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Пра гэта Цапкала распавёў у інтэрв'ю АГП-ТБ.

— Ва Украіне мы стварылі фонд дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Яго мэта — падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсіфікаваць выбары і публічна раскажуць беларускай грамадскасці аб рэальных выніках выбараў на сваіх участках. Гэта могуць быць настаўнікі, завучы, чыноўнікі невысокага ўзроўню, якія могуць пацярпець з-за сваёй пазіцыі. Ім можа пагражаць непрацягненне кантракта. І задача фонду — аказаць такім людзям юрыдычную дапамогу, фінансавую падтрымку, а таксама дапамагчы ў працаўладкаванні ў краінах-суседзях, — распавёў Валерый Цапкала.

Паводле яго слоў, у фонд ужо пачалі паступаць сродкі ад бізнэсменаў беларускага паходжання, якія знаходзяцца ў Расіі. Таксама чакаюцца паступленні грошай з Польшчы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930