Знайсці
07.08.2020 / 21:206РусŁacБел

Лявон Вольскі выпусціў новы кліп на песню «Лёгкія-лёгкія» ВІДЭА

Міжнародная салідарнасць з беларусамі ў новым кліпе да песні «Лёгкія-лёгкія»!

Кліп здымаўся з 2018 па 2020 год у Мінску і Санкт-Пецярбургу.

У кадры — акцёры, музыкі, асобы культуры з Беларусі, Расіі, Польшчы, Арменіі, Грузіі і Літвы.

Такое прачытанне песні ўзнікла спантанна. Ейны тэкст прамоўлены і праспяваны тысячы разоў. Рэжысёр падумаў, што менавіта так яна найбольш актуальная — прамоўленая дзясяткамі розных людзей, аб’яднаных зразумелымі любому чалавеку болем і трывогаю. Болем пакаленняў, народаў і асобных лёсаў. Гэта гісторыя пра тое, што нас падзяляе. Але, відаць, гэта ж і яднае. Мінулае, ад якога нам нікуды не падзецца, і будучыня, да якой мы імкнёмся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930