Знайсці
07.08.2020 / 19:1120РусŁacБел

Флэшмоб на мінскіх праспектах: людзі ўключаюць «Муры» і «Перамен» ФОТЫ, ВІДЭА

Сёння ў 19.00 на на мінскіх праспектах аўтамабілісты пачалі флэшмоб.

Роўна а 19.00 кіроўцы пачалі апускаць шкло машын, уключаць гучна песню «Перамен» і падымаць рукі з белымі бранзалетамі.

Такім чынам яны выказваюць салідарнасць з гукарэжысёрамі Уладзіславам Сакалоўскім і Кірылам Галанавым, якія а 19.00 на дзяржаўным свяце ўключылі песню «Перамен» і паднялі рукі з белымі бранзалетамі. Нагадаем, сёння яны атрымалі па 10 сутак.

У некаторыя машыны сабралася па чацвёра-пяцёра чалавек, і ўсе рукі ўздымаюць.

Плошчу Перамогі вырашылі перакрыць.

На пераходзе ля «Вячэрняга Мінска» збіраюцца людзі і вітаюць паднятымі рукамі аўтамабілістаў.

Тыя, каго не пускаюць на праспект да Вечнага агню, едуць сігналіць па Казлова.

Паралельна з аўтамабілістамі, на прабег уздоўж праспекта выехалі веласіпедысты, іх некалькі дзясяткаў.

Уздоўж праспекта ходзіць пара з каляскай, у якой партатыўная калонка схавана. З калонкі гучыць «Перамен».

Каля Плошчы Перамогі высадзіліся ўнутраныя войскі.

Ехала калона ў бок Перамогі, там запаркаваўся аўтазак, выйшлі ўнутраныя войскі, раварысты павярнулі назад і паехалі ў бок Машэрава.

NN.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930