Знайсці
07.08.2020 / 10:3425РусŁacБел

Відавочца распавяла пра затрыманых учора дыджэяў

Фота Надзеі Бужан

Учорашні вечар Карына Ласкавец разам з сябрамі правяла ў Цэнтральным РУУС. Кампанія аказалася ў аддзяленні міліцыі за тое, што фатаграфавалася ў цэнтры горада. Па словах дзяўчыны, каля дзевяці вечара туды ж даставілі Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава, гукарэжысёраў, якія ўключылі «Перамен» Цоя ў Кіеўскім скверы падчас раённага свята, піша Tut.by.

— Калі мы ўжо былі ў міліцыі, пачулі, як абмяркоўваліся артыкулы, па якіх іх збіраліся даставіць. Здаецца, арт. 17 (арт 17.1 Дробнае хуліганства) і непадпарадкаванне (арт 23.4 КаАП). Хлопцы выглядалі збітымі. У высокага чалавека з доўгімі валасамі (Уладзіслава) лоб і вочы былі проста чырвонымі-чырвонымі. У другога адна палова твару была чырвонай, і ён прыкладваў бутэльку, каб не было ацёку, — распавядае Карына Ласкавец.

Дзяўчына разам з сябрамі аказалася ўчора ў аддзяленні міліцыі за тое, што фатаграфавалася насупраць Палаца Рэспублікі. Карына была ў белай сукенцы з чырвоным гарсэтам і здымалася на фоне белай прасціны.

— Палічылі, што мы ствараем правакацыю, — дзяўчына тлумачыць, за што яе затрымалі. — Хлопцы (Уладзіслаў і Кірыл) сядзелі моўчкі, мы спрабавалі спытаць з сябрамі за што, але на іх так глядзелі амапаўцы, што, здаецца, яны баяліся што-небудзь адказаць. А потым іх рассадзілі.

Карыну адпусцілі бліжэй да 22:00, як сцвярджае дзяўчына, пратакол у дачыненні да іх кампаніі не быў складзены, усё абышлося «ветлівай гутаркай».

Як паведаміў Мікіта Галанаў, брат затрыманага Кірыла, учора ўначы ён прыехаў у Цэнтральнае РУУС, каб напісаць заяву аб знікненні. І толькі пасля гэтага паведамілі, што ён знаходзіцца ў ЦІП.

На праўладным мерапрыемстве дыджэі ўрубілі «Перамен!» Цоя ВІДЭА

Апытанка

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930