Знайсці
07.08.2020 / 10:118РусŁacБел

«Палічыце сумленна і ўсе скажуць шчыры дзякуй»: Марыя Калеснікава звярнулася да членаў участковых камісій

Прадстаўнік Аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава апублікавала відэазварот да старшыняў і членаў выбарчых камісій.

Яна зазначае, што ідзе чацверты дзень датэрміновага галасавання і фіксуецца шмат грубых недапушчальных парушэнняў. Лічбы не сыходзяцца, назіральнікаў не пускаюць на ўчастак, выклікаюць міліцыю, спрабуюць пазбавіць акрэдытацыі.

«Цяпер ёсць два шляхі: працягнуць шлях сур'ёзных парушэнняў або зняць большасць пытанняў па галасаванні ў асноўны дзень выбараў. Палічыце сумленна і ўсе скажуць вам шчыры дзякуй!» — заклікае Калеснікава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера