Знайсці
06.08.2020 / 23:1944РусŁacБел

Гістарычныя кадры. Кіраўнік Цэнтральнага раёна Пятруша спрабуе спыніць «Перамены» ВІДЭА

37-гадовы кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Дзмітрый Пятруша нервова спрабуе спыніць трансляцыю песні «Перамен» Віктара Цоя на праўладным мерапрыемстве. Гэты момант трапіў на відэа: 

А далей рэакцыя людзей на мерапрыемстве і лямант Дзмітрыя Пятрушы: «Вы сорвали мероприятие! Милицию сюда!»

І тое самае з трэцяга ракурсу:

На праўладным мерапрыемстве, якое праходзіла ў Кіеўскім скверы Мінска, хлопцы з Палаца моладзі, якія стаялі за дыджэйскім пультам, нечакана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен!». Людзі на плошчы жыва адрэагавалі на гэта, пачалі апладзіраваць і выкрыкваць лозунгі.

Вось як гэта было, глядзіце кароткія відэа:

Звычайныя работнікі Палаца моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі — гэта яны ўключылі музыку «Перамен».

Песня іграла, а яны стаялі ўзняўшы кулакі. На руках у іх былі белыя стужкі.

Пралукашэнкаўскі баяніст Віталь Варанко, які перад тым забаўляў народ у рамках афіцыйнай праграмы, агаломшана стаяў побач.

А вось кароткія відэа, якія перадаюць атмасферу каля Кіеўскага сквера і вакол яго пасля гэтага:

Магчыма, дыджэі арыштаваныя. Нумар аднаго з іх недасяжны. Брат другога расказаў «Нашай Ніве», што не можа яго адшукаць.

Апытанка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера