Знайсці
06.08.2020 / 19:592РусŁacБел

У Жыткавічах судзілі назіральніка, які «з хуліганскіх памкненняў, без прычыны наведваў школу»

5 жніўня Яўген Шчур пайшоў назіраць за выбарамі на ўчастак, разьмешчаны ў будынку вясковай школы ў Жыткавіцкім раёне. Спачатку ён апынуўся ў міліцыі, потым — у ізалятары часовага ўтрыманьня, потым — у судзе, піша Свабода.

Яўгена Шчура абвінавацілі ў дробным хуліганстве. У пратаколе міліцыя напісала склад правапарушэньня: «наўмысна, з хуліганскіх памкненьняў, ня маючы прычын наведваньня школы, ігнараваў патрабаваньні дырэктара школы пакінуць рэжымны аб’ект. Сваімі дзеяньнямі парушыў грамадзкі парадак і дзейнасьць арганізацыі, якія выявіліся ў яўнай непавазе да грамадзтва».

Яўген не пагадзіўся з абвінавачаньнямі. Але суд аштрафаваў яго на 81 рубель.

«Я акрэдытаваўся назіральнікам на ўчастак, дзе ніколі не было назіральнікаў. Як толькі я зьявіўся, аднекуль прыйшлі і «свае» назіральнікі. Мне не хапіла месца. Я застаўся ў калідоры выконваць сваю місію. Дырэктар школы Галіна Блоцкая патрабавала ў няветлівай форме, каб я сышоў, бо гэта рэжымны аб’ект. Я спытаўся ў міліцыянта, які сядзеў на ўчастку, ці парушаю я нешта. Той адказаў, што не. Але дырэктар выклікала на мяне міліцыю. Мяне завезьлі ў РАУС, потым — на ІЧУ», — кажа назіральнік.

Ён зьвяртае ўвагу, што да ўчастку прыпісаныя толькі 150 выбарцаў.

«І ўсё роўна камісія нечага баіцца, нешта хочуць зрабіць сваё, калі мяне прыбралі з участку. Але сёньня я зноў тут і назіраю за выбарчым працэсам», — дадаў Яўген.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера