Знайсці
06.08.2020 / 18:1728РусŁacБел

Лукашэнка: Мой бацька быў за два метры ростам

«Ці цяжка было жыць без бацькі?» — спытаў украінскі журналіст Дзмітрый Гардон у Аляксандра Лукашэнкі.

«Я не памятаю, каб было цяжка, — адказаў кіраўнік Беларусі. — Тады безбацькаўшчына, 10-12 гадоў пасля вайны, гэта было натуральна. Па-другое, калі ты малы, калі ўсе растуць разам, калі чагосьці хапала… але тады жылі прыкладна аднолькава, гэта быў небагаты рэгіён. Хапала ўсяго, але каб было цяжка, я не скажу».

«Але адзін раз я бачыў бацьку, мне здаецца, калі ён прыйшоў да нас. Мы з мамай жылі ў вёсцы, з першага да апошняга дня. Я памятаю, ён прыходзіў дадому. Адзінае, што памятаю, што гэта быў вельмі высокі чалавек. Больш за два метры ростам. Больш я нічога не памятаю. І хай мне мама даруе, яна не хацела, каб я нешта згадваў пра бацьку».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930