Знайсці
06.08.2020 / 17:049РусŁacБел

Што робіцца на Бангалоры, дзе замест Ціханоўскай адзначаюць Дзень чыгуначных войскаў ФОТЫ

Сёння ў парку Дружбы народаў (у народзе — Бангалор) меўся прайсці мітынг-канцэрт у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Але ўлады ў пачатку тыдня анансавалі там святкаванне Дня чыгуначных войскаў. Там мусіць прайсці дэманстрацыя тэхнікі, а таксама выступяць Аляксандр Саладуха і Жанет.

У выніку Аб'яднаны штаб адмовіўся ад правядзення мітынгу-канцэрта, заявіўшы, што Святлана Ціханоўская наведае свята ў Кіеўскім скверы.

Па стане на 17:00 у парку Дружбы народаў сабралася каля 1000 чалавек. Пажылы мужчына наракае, што прыйшоў на Ціханоўскую, а мітынг адмянілі.

У Кіеўскім скверы — дзясяткі міліцыянераў і амапаўцаў. Увесь перыметр абнесены стужкай, запускаюць толькі пасля агляду. На пляцоўцы 50 ўдзельнікаў слухаюць дзіцячую музыку

Кіраўнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба таксама тут. І дэпутат Клішэвіч.

На Бангалор шмат хто папрыходзіў рэальна на свята чыгуначных войскаў. Ядуць салдацкую кашу, гуртуюцца пад дрэвамі. А некалькі кабет на абцасах з начосамі ходзяць па парку і камусьці пастаянна тэлефануюць.

50-гадовы прадпрымальнік прыйшоў у парк паслухаць Ціханоўскую. «А дзе гэты светлы чысты анёл?» — не разумее мужчына.

На мерапрыемстве заўважная палітычная сімволіка — сцягі камуністаў.

Фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера