Знайсці
06.08.2020 / 14:3431РусŁacБел

Лукашэнка: Я б ваяваў за Крым! Там бы тысячы чалавек ляглі!

gordonua.com

Сёння вечарам на ўкраінскім YouTube-канале «У гасцях у Гардона» выйдзе інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам.

Інтэрв'ю з Лукашэнкам запісалі напярэдадні, 5 жніўня, у Мінску. Яно працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Трансляцыя інтэрв'ю пачнецца ў 18.00.

Падчас інтэрв'ю Лукашэнка закрануў адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Кіевам, расказаў пра Зяленскага і Пуціна, пра нядаўна затрыманых пад Мінскам расійскіх баевікоў, пра будучыя прэзідэнцкія выбары і пра дэбаты са Святланай Ціханоўскай.

Галоўны рэдактар выдання «Гардон» Алеся Бацман, якая прысутнічала ў Мінску на запісе інтэрв'ю, выклала ў фэйсбуку некалькі заяваў Лукашэнкі:

— «Ніколі Пуцін не будзе прэзідэнтам Расіі да 2036 года!»

— «Мае карані паміж Кіевам і Чарнігавам закапаныя».

— «Я Януковічу ўсё дараваў. Мы з ім некалькі разоў стэлефаноўваліся, асабліва, калі ў яго сын загінуў».

— «Я б ваяваў за Крым! Там бы тысячы чалавек ляглі!»

— «У мяне няма грошай, каб бегчы ў Маскву і там жыць, як Януковіч».

— «Ніколі з тэрыторыі Беларусі не прыйдуць ва Украіну расіяне».

— «Сяргей, вам не здаецца, што вы занадта далёка зайшлі з Украінай?» — «Здаецца», — адказаў мне [міністр абароны РФ] Шайгу».

— «Каранавірус мне падкінулі. Мы цяпер гэта расследуем».

— «Мяне могуць і застрэліць. Але нікуды не пабягу».

Інтэрв'ю Гардона з Лукашэнкам перарвалася на тэлефонную размову з Зяленскім. Пасля гутаркі з украінскім лідарам Лукашэнка пажартаваў: «Я яму [Зяленскаму] сказаў, што Гардон — агідны чалавек, дрэнны чалавек. Ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, ён, вядома, дрэнны чалавек, але не зусім». Перадаваў прывітанне».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера