Знайсці
06.08.2020 / 11:5712РусŁacБел

Пятро Пятроўскі пра апазіцыю: Ніводную сацыялагічную службу не падключылі. Хто ім забараняе?

Пятро Пятроўскі, фота Надзеі Бужан

Праўладны эксперт, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Акадэміі навук Пятро Пятроўскі ў эфіры «Беларусь 1» абурыўся тым, што апаненты Аляксандра Лукашэнкі не правялі ніводнага сацыялагічнага апытання.

«Паглядзіце, яны ніводную сацыялагічную службу не падключылі. Хто ім забараняе? Ніхто. У вас жа мільёны даляраў ёсць… Колькі ў нас сацыялагічных служб? Па-мойму, тры альбо чатыры. Калі ласка, заключайце дамову і давайце», — заявіў эксперт, які не ведае, што насамрэч акрэдытаваныя дзевяць арганізацый. Восем з іх дзяржаўныя, і адна прыватная, «Экаом», праўладнага сацыёлага Сяргея Мусіенкі.

«Таму што 3% не атрымаецца», — заўсміхаўся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант

«Ну так», — пагадзіўся Пятро Пятроўскі.

Чытайце таксама: Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930