Знайсці
06.08.2020 / 10:481РусŁacБел

Лукашэнка сабраў нараду па «бяспецы выбарчай кампаніі»

Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду па бяспецы выбарчай кампаніі, піша БЕЛТА.

«Зразумела, што выбары пачаліся, датэрміновае галасаванне ідзе, але будзе нялішнім з улікам вопыту на сёння яшчэ раз ацаніць бягучую сітуацыю і, калі спатрэбіцца, выпрацаваць дадатковыя меры па бяспецы на найбліжэйшы перыяд. Дэталі абстаноўкі вам вядомыя, паўтарацца не варта. Аднак, калі ёсць новыя моманты, прашу кіраўнікоў ведамстваў далажыць і ўнесці адпаведныя прапановы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён паўтарыў ужо пастаўленую раней задачу МУС і Генеральнай пракуратуры: усе, хто абражаў і запалохваў дзяржаўных служачых, вайскоўцаў, сябраў выбарчых камісій, работнікаў вертыкалі ўлады, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, як таго патрабуюць беларускія законы і Канстытуцыя. «У нас дастаткова рэсурсаў, каб абараніць людзей дзяржавы, якія сёння фактычна бясплатна, бясплатна працуюць на краіну», — падкрэсліў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930