Знайсці
06.08.2020 / 08:56РусŁacБел

Блогера Сяргея Коршуна прызналі палітвязнем

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што блогер тэлеграм-канала «Армія з народом» Сяргей Коршун абвінавачваецца па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным, паведамляе spring96.org.

Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі Сяргей Коршун абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікета па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна і такім чынам з’яўляецца чарговым фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Коршуна і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Сяргей Коршун быў затрыманы міліцыяй 21 ліпеня ў Мінску разам з яшчэ адным блогерам тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргеем Лук’янавым.

З таго часу Сяргей Коршун знаходзіцца пад вартай ў СІЗА №1.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930