Знайсці
05.08.2020 / 21:4746РусŁacБел

Улады папярэдзілі Ціханоўскую аб немагчымасці правядзення мітынгу на Бангалор. Штаб заяўляе, што афіцыйнага паведамлення не атрымліваў

Мінгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы народаў мерапрыемства немагчыма: пляцоўка будзе занятая, паведамляе тэлеграм-канал Harbacevic. Штаб заяўляе, што афіцыйнага паведамлення не атрымліваў

6 жніўня ў парку, згодна з планам гарадскіх культурных мерапрыемстваў, пройдзе святкаванне Дня чыгуначных войскаў.

— У сувязі з гэтым правядзенне вамі альбо вашымі даверанымі асобамі, іншымі грамадзянамі якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў 06.08.2020 у Парку Дружбы народаў у Мінску немагчыма, — гаворыцца ў дакуменце.

У той самы час у штабе Ціханоўскай НН заявілі:

«Апавяшчэння мы не атрымлівалі. Ні кандыдат, ні давераныя асобы. За аператыўнай інфармацыяй сачыце на тэлеграм-канале «Краіна для жыцця», — каментуе штаб.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера