Знайсці
05.08.2020 / 16:552РусŁacБел

Ярмошына пракаментавала паведамленні пра затрыманні назіральнікаў і выдаленні іх з участкаў

Фота Дар'і Буракінай

Назіральнікаў выдаляюць з участка для галасавання з дапамогай міліцыі там, дзе парушаецца грамадскі парадак, і просяць іх пакінуць памяшканне з-за выканання патрабаванняў бяспекі, устаноўленых у сувязі з пандэміяй. Пра гэта паведаміла TUT.BY старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, каментуючы паведамленні аб затрыманні незалежных назіральнікаў на выбарчых участках.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, назіральнікаў выдаляюць з участкаў з прыцягненнем супрацоўнікаў міліцыі ў выпадках парушэння імі грамадскага парадку. Інфармацыя аб гэтых інцыдэнтах у цэлым па краіне ёсць у ЦВК: там, апроч іншага, значацца выпадкі знаходжання на ўчастку ў стане алкагольнага ап'янення, пагроз іншым назіральнікам, вядзення фота- і відэаздымкі без дазволу старшыні камісіі і стварэння перашкод для выбаршчыкаў.

— Адразу магу сказаць, што ў нас тут ёсць ад іншых назіральнікаў падрабязная даведка, нават сёння на 14-ю гадзіну. Там, дзе яны дэбашыраць, выдаленні з дапамогай міліцыі ёсць. Усё астатняе — гэта ўзаемаадносіны і разборкі «камісія — назіральнік», — заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Інфармацыю пра падобныя здарэнняі, якія адбываюцца на выбарчых участках, Цэнтральная выбарчая камісія атрымлівае дзякуючы супрацоўніцтву з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

— Участковым камісіям няма калі гэта пісаць. Дзякуй Богу, нам дапамагаюць беларускія прафсаюзы. Яны даручылі ўсім сваім назіральнікам, стварылі кол-цэнтр, і ў іх сядзіць цэлая група, якая акумулюе на працягу дня ўсе паведамленні ад назіральнікаў, якія знаходзяцца на ўчастках. І яны нам гэтую інфармацыю пастаўляюць — мы папрасілі іх пра гэта, я выпадкова даведалася, што такая праца імі вядзецца.

Лідзія Ярмошына лічыць, што заявы некаторых незалежных назіральнікаў аб неабгрунтаваным выдаленні іх з памяшканняў для галасавання ці ў цэлым з тэрыторыі ўчасткаў не адпавядаюць рэчаіснасці і ў большасці выпадкаў звязаны з захаваннем ліміту ў тры назіральнікі, устаноўленага з-за пандэміі каранавіруса.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, такая праблема адсутнічае на тых участках, дзе быў складзены графік знаходжання на іх назіральнікаў, які ЦВК прасіў стварыць участковыя камісіі на ўвесь перыяд датэрміновага галасавання для зручнасці людзей.

— Мы рэкамендавалі ўсім складаць графік. Дзесьці частка камісій такія графікі склала. Вось, дарэчы, сёння калі ўзяць па рэгіёнах. У Брэсцкай вобласці прысутнічаюць на ўчастках 2225 назіральнікаў ад прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў і 83 альтэрнатыўныя. У Мінскай вобласці толькі два альтэрнатыўныя на ўчастках. У Магілёўскай вобласці ўвогуле ніводнага. У Гомельскай вобласці 27 альтэрнатыўных. Мінск — 1987 назіральнікаў ад прафсаюзаў, 15 альтэрнатыўных. Гродзенская вобласць — 1717 назіральнікаў ад прафсаюзаў, БРСМ, саюза жанчын і гэтак далей, 24 альтэрнатыўныя. Віцебская вобласць — адзін альтэрнатыўны. Увогуле, там, дзе камісіі склалі графікі і дамовіліся з назіральнікамі, там усё ў парадку. Там, дзе рабілі гэта строга па акрэдытацыі (яны маюць права гэта рабіць, проста мы прасілі знізіць напал і рабіць графікі), натуральна, атрымліваецца, што першая тройка трапляе, а астатніх не відаць. Першыя, хто атрымаў акрэдытацыю, — яны і прысутнічаюць. А калі сыходзяць, то запрашаюцца наступныя.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930